18 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемы ў «Трайпла»: 14 гульцоў менскага «Дынама» пакінулі клуб

19

Складаная фінансавая сітуацыя ў холдынгу «Трайпл» - галоўнага фундатара менскага «Дынама» - сур'ёзна адбілася на ўсёй футбольнай структуры Юрыя Чыжа.

Была прынятая пастанова спыніць фінансаванне каманды першай лігі «Бяроза-2010». У выніку пастановай бярозаўскага райвыканкаму «Бяроза-2010» была зліквідаваная, паведамляе БелаПАН.

Гульцам менскага «Дынама» было прапанавана перагледзець умовы кантрактаў у бок змяншэння. У выніку каманду пакідаюць адразу 14 футбалістаў.

Мікіта Корзун перайшоў у кіеўскае «Дынама», Сяргей Паліцевіч - у турэцкі «Генчлербірлігі», Алег Вераціла - у польскі «Падбэскідэ», Максім Вітус - у харвацкі «Спліт». Таксама з «Дынама» сышлі Юрый Валовік ( «Гарадзея»), Аляксандр Кучараў («Віцебск»), Віталь Булыга і Сяргей Канцавы (абодва - «Белшына»), Ігар Варанкоў («Слуцк»).

Падшукваюцца новыя каманды для легіянераў Фатоса Бэчырая і Нэнада Адамавіча, Чыгозэ Удожы ўжо з'ехаў у Кітай, Аляксандр Някша - у Балгарыю, а Артур Едыгаран вярнуўся на радзіму.

Пачаткоўцы «Дынама» - гэта два экс-гульца «Белшыны» паўабаронца Антон Шрамчанка і абаронца Аляксей Казлоў, абаронца з Балгарыі Віктар Генеў, украінскі паўабаронца Юры Габоўда з «Граніту», Валерый Жукоўскі з «Нафтану» і два былыя гульцы «Мінска» абаронца Юрый Астравух і нападнік Уладзімір Хвашчынскі, які прыходзіць у сталічны клуб ужо трэці раз.

13 лютага менскае «Дынама» адправілася на першы замежны збор, які пройдзе ў турэцкім Бэлеку да 29 лютага.

У Турцыі «Дынама» плануе згуляць са «Слабадой» з Босніі і Герцагавіны (19 лютага), кітайскім «Цяньцзінам Тэдам» (23 лютага) і харкаўскім «Металістам» (27 лютага).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках