19 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МакКейн: Пуцін пачаў у Сірыі данбаскі сцэнар

11
МакКейн: Пуцін пачаў у Сірыі данбаскі сцэнар
Джон МакКейн
ФОТА: AP

РФ хоча стварыць у Сірыі «другі Крым або Калінінград», каб забяспечыць безупыннае ўздзеянне на блізкаўсходні рэгіён.

Пра гэта амэрыканскі сэнатар Джон МакКейн заявіў у выступе на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Паводле ягоных слоў, Пуцін мае «стварыць у Сірыі гэтакі Крым або Калінінград», каб забяспечыць безупыннае ўздзеянне на блізкаўсходні рэгіён.

«Расейскае ўмяшанне стабілізавала рэжым Асада і дазволіла Асаду перайсці ў наступ», - нагадаў сэнатар.

Ён таксама заявіў, што не верыць у пагадненне аб часовым замірэнні, дасягнутае днямі з удзелам РФ.

«Пуцін пагадзіўся на замірэнне? Але мы ўжо бачылі гэтае кіно.

Расея выкарыстоўвае гэта, каб прасунуцца ў вайсковым плане, стварыць на месцы новыя вайсковыя магутнасці. Яна выкарыстоўвае праблемы з пастаўкамі гуманітарнай дапамогі як аргумент для дыпламатычнага гандлю і цяпер вызначае, калі аднавіць напад.

І гэты сцэнар спрацуе толькі дзякуючы таму, што мы згаджаемся на яго», - адзначыў МакКейн.

«Расея пад заслонай дапамогі пастаўляе зброю і амуніцыю. Яна не зацікаўленая ва ўсталяванні міру ні ва Украіне, ні ў Сірыі», - дадаў сэнатар.

Акрамя таго, МакКейн мяркуе, што Расея наўмысна стварае плынь уцекачоў з Сірыі ў ЕЗ, каб разбурыць адзінства Еўропы і Еўразвязу ў цэлым.

Паводле ягоных слоў, расейскае кіраўніцтва наўмысна пагаршае гуманітарную сітуацыю ў Сірыі.

«Пуцін хоча выкарыстоўваць Сірыю як палігон для найноўшай расейскай зброі. Ён хоча справакаваць новую хвалю ўцекачоў, каб сагразіць Еўропе, каб падзяліць Паўночнаатлантычны альянс і каб падважыць еўрапейскі праект», - сказаў сярод іншага ён.

«І апетыт Пуціна будзе расці падчас ядзення», - адзначыў сэнатар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках