29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-ўкраінскай мяжы - вялізная чарга з расейскіх фур

11
На беларуска-ўкраінскай мяжы - вялізная чарга з расейскіх фур
ФОТА З САЙТУ GLAVLIST.RU

Каля кантрольнага пункта «Выступовічы» (Жытомірская вобласць) на ўездзе з Беларусі ва Украіну заблакаваныя амаль 100 расейскіх цяжкавікоў.

Пра гэта ў эфіры 112 Украіна заявіў удзельнік акцыі Сяргей Шумейка, паведамляе выданне golos.ua.

«Павярнулі сем фур... а на мяжы стаяць да 100 самаходаў з расейскімі нумарамі... Яны яшчэ не заехалі на мяжу Украіны, стаяць у шэрай зоне паміж Беларуссю і Украінай», - сказаў ён.

Шумейка адзначыў, што на КП «Выступовічы» ўвесь час знаходзяцца да 10 актывістаў, галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў блакады - афіцыйная забарона транзіту расейскіх фур і тавараў па ўкраінскай тэрыторыі.

Іншы ўдзельнік блакады Змытро Васіленка паведаміў выданню, што ў Валынскай вобласці актывісты таксама працягваюць блакаванне ўезду на тэрыторыю Украіны цяжкавікоў з расейскімі нумарамі.

Паводле ягоных слоў, цяпер ніводная расейская фура не заязджае ва Украіну з Беларусі, у той жа час у кірунку беларускай мяжы транспарт рухаецца бесперашкодна.

Васіленка адзначыў, што шмат фургонаў, якія накіроўваліся да пункта ў Валынскай вобласці, разварочваюцца яшчэ на тэрыторыі Беларусі і шукаюць аб'язныя шляхі для ўезду ва Украіну. Актывіст выказаў здагадку, што фуры могуць пераязджаць украінскую мяжу ў Чарнігаўскай вобласці, якая пакуль не далучылася да блакады.

Актывіст падкрэсліў, што мясцовыя ўлады спачатку не падтрымлівалі блакаду, аднак пазней змянілі сваю пазіцыю.

«Пасля перамоў з кіраўнікамі вобласці - губернатарам і в.а. кіраўніка паліцыі - (яны) пайшлі на патрабаванні мітынгоўцаў і падтрымалі на афіцыйным узроўні зварот да Кабінета міністраў і кіраўніка дзяржавы што да забароны транспартнага злучэння з дзяржавай-агрэсарам», - сказаў Васіленка.

Як паведамляў сайт charter97.org, акцыя блакавання расейскіх фур пачалася на ўездзе ў Закарпацкую вобласць, праз якую фуры павінны ехаць у Славаччыну і Вугоршчыну. Таксама актывісты Львоўшчыны, Валыні і Ровеншчыны блакуюць расейскія фургоны.

Акцыя адбываецца на фоне таго, што Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейскаму таварнаму транспарту. Таму фуры, якія ехалі з Расеі ў ЕЗ праз Беларусь, пачалі ўязджаць ва Украіну на Валыні, каб патрапіць з Закарпацця ў Славаччыну або Вугоршчыну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках