18 красавiка 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла праезд украінскіх фур па сваёй тэрыторыі

22
Расея забараніла праезд украінскіх фур па сваёй тэрыторыі
ФОТА: REUTERS

Масква часова прыпыніла рух грузавікоў, зарэгістраваных на Украіне, па тэрыторыі Расеі.

«У якасці захаду ў адказ Расея прыпыніла рух грузавых транспартных сродкаў, зарэгістраваных на Украіне, па сваёй тэрыторыі», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце Мінтранса РФ.

«Дзеянне названых захадаў будзе захоўвацца да ўрэгулявання украінскім бокам сітуацыі з неправамерным блакаваннем расейскіх грузавых аўтатранспартных сродкаў на тэрыторыі Украіны. З 11 лютага 2016 года на тэрыторыі Украіны групамі асоб неправамерна блакуюцца грузавыя транспартныя сродкі расейскіх аўтаперавозчыкаў, якія ажыццяўляюць транзітны праезд паміж тэрыторыяй РФ і дзяржавамі Еўрапейскага Звязу па тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляў сайт charter97.org, акцыя блакавання расейскіх фур ва Украіне пачалася на ўездзе ў Закарпацкую вобласць, праз якую фуры павінны ехаць у Славакію і Вугоршчыну. Таксама актывісты Львоўшчыны, Валыні, Жытомірскай і Ровенскай вобласці блакуюць расейскія грузавікі.

Акцыя адбываецца на фоне таго, што Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейскага грузавога транспарту. Таму фуры, якія ехалі з Расеі ў ЕЗ праз Беларусь, пачалі ўязджаць ва Украіну на Валыні, каб патрапіць з Закарпацця ў Славакію або Вугоршчыну.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках