28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ падазраюць IKEA ў нявыплаце падаткаў на мільярд еўра

5
У ЕЗ падазраюць IKEA ў нявыплаце падаткаў на мільярд еўра
ФОТА З САЙТА NESEKRETNO.RU

Найбуйнейшага ў свеце вытворцу мэблі, швэдскую кампанію ІКЕА падазраюць у нявыплаце падаткаў на суму 1 млрд еўра.

Да такой высновы прыйшла група дэпутатаў Еўрапарламента ад "зялёных", якая замовіла адпаведнае расследаванне, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Прынамсі, еўрапарламентарыі сцвярджаюць, што швэдская кампанія на працягу шасці гадоў ухілялася ад выплаты падаткаў дзяржавам-сябрам ЕЗ.

Даклад паводле вынікаў расследавання з’явіўся на фоне ўжо пачатых расследаванняў у дачыненні да кампаніі Apple Inc і Amazon.com Inc., якія абвінавачваюцца ў таемных пагадненнях з урадамі Ірландыі і Люксембурга з мэтай мінімізацыі падаткаў.

"IKEA з'яўляецца толькі апошнім прыкладам шматнацыянальных спробаў пазбегнуць падатковай адказнасці. Існуе пільная патрэба змяніць нарматыўную базу і асяроддзе, якое спрыяе ўхіленню карпарацый ад выплаты падаткаў", - гаворыцца ў заяве "зялёных".

Паводле ацэнак дэпутатаў, толькі ў 2014 годзе ад дзеянняў кампаніі падатковыя страты Нямеччыны склалі 35 млн еўраў, Францыі - 24 млн еўраў.

Аб выніках расследавання еўрадэпутаты паведамілі Еўракамісіі, якая мае намер вывучыць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, у канцы мінулага года Еўракамісія ўнесла амерыканскую кампанію Макдоналдс у спіс транснацыянальных карпарацый, якія падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках