19 красавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі Рэчыцы: Едзем у Менск 15 лютага. Па-іншаму ўлада не разумее

15
Прадпрымальнікі Рэчыцы: Едзем у Менск 15 лютага. Па-іншаму ўлада не разумее

Рэчыцкія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць указу №222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Удзельнікі страйку з рынкаў «Цэнтральны» і «Славянскі» кажуць, што яны не могуць гандляваць прадукцыяй, якая не мае сертыфіката якасці. Амаль усе гандлёвыя кропкі на гэтых рынках зачыненыя. Працуюць толькі тыя, хто спрабуе па сабекошце прадаць стары тавар, рызыкуючы атрымаць штраф, паведамляе «Белсат».

Некаторыя ўдзельнікі рэчыцкага страйку распавядаюць аб сваім досведзе супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі. «Я паехала ў Менск. Прывезла беларускі тавар. За два тыдні я нагандлявала на Br 2 млн», - кажа мясцовая прадпрымальніца.

Частка прадпрымальнікаў змірылася са сваім лёсам і шукае іншы спосаб зарабіць на хлеб... «Есці няма чаго. Мабыць, прыйдзецца ісці на панэль», - жартуе ўдзельніца рэчыцкай забастоўкі.

Але ёсць і тыя, хто пойдзе да канца і збіраецца паехаць у Менск на акцыю прадпрымальнікаў, якая павінна адбыцца 15 лютага.

«Збіраемся паехаць усё ж такі, падтрымаць усіх астатніх прадпрымальнікаў Беларусі. Я думаю, улада нас не чуе, трэба дамагацца мітынгамі, таму што па-іншаму ўлада не разумее. Яны не чуюць нас, яны не ведаюць нашых праблем, яны не хочуць нават чуць, што адбываецца. Нават чыноўнікі абласной гомельскай адміністрацыі кажуць, што хацелі ўнесці змены, нават было вырашана падаць гэтыя змены (ва ўказ - Рэд.). Але ім сказалі, лепш не падавайце, сядзіце ціхенька. Таму яны фактычна правакуюць мітынгі, каб мы адстойвалі свае правы мітынгамі. Па-іншаму проста нельга», - заявіў рэчыцкі прадпрымальнік.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках