29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Палессі праз пацяпленне затапіла райцэнтр

4
На Палессі праз пацяпленне затапіла райцэнтр
ФОТА: МНС

На рэках Гомельшчыны расце ўзровень вады. Метэаролагі называюць гэта зімовай паводкай.

У райцэнтры Лельчыцы адталай вадой падтапіла некалькі прыватных падворкаў, паведамляе «Радыё Свабода». Спецыялісты мясцовай аварыйна-выратавальнай часткі МНС падключылі і сваю тэхніку, і тэхніку мясцовай камунальнай гаспадаркі, каб спыніць гэты лакальны патоп. Ваду атрымалася адпампаваць.

Дажджы і плюсавыя тэмпературы, якія вызначаюць апошнім часам надвор'е на Палессі, паскорылі раставанне снегу. На рэках Гомельшчыны, з назіранняў абласнога цэнтра гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, пачаўся рост узроўню вады. Метэаролагі называюць гэта зімовым паводкай.

На Сожы, Дняпры, Бярэзіне вада за дзень прыбывае на 5-17 сантыметраў, хоць лёд яшчэ не сышоў. Максімальная таўшчыня лёду на Бярэзіне дасягае 25 сантыметраў, на Дняпры - 22, на Сожы - 20-21 сантыметр. З'явіліся велізарныя палонкі. Выходзіць на лёд стала надзвычай небяспечна.

Найбліжэйшымі днямі сіноптыкі прагназуюць на Палессі таксама плюсавыя тэмпературы, і толькі ўночы чакаюцца невялікія маразы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках