29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон назваў галоўнай задачай стрымліванне Расеі ды «Ісламскай дзяржавы»

4
Пентагон назваў галоўнай задачай стрымліванне Расеі ды «Ісламскай дзяржавы»
Эштан Картэр

Пентагон запытвае ў вайсковы бюджэт на 2017 год $582,7 млрд, якія павінны быць выдаткаваныя з улікам агрэсіўнасці Расеі ды «Ісламскай дзяржавы».

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр у аўторак падаў у Вашынгтоне праект вайсковага бюджэту на 2017 фінансавы год. Пры гэтым Картэр назваў галоўныя прыярытэты, дзеля якіх ён запытвае фінансаванне.

Сродкі будуць размяркоўвацца з улікам змянення стратэгічнай абстаноўкі, выкліканай «напорыстасцю Расеі» ды ўзмацненнем «Ісламскай дзяржавы», паведамляе Reuters (пераклад - РБК).

Паводле яго слоў, $3,4 млрд з бюджэту Пентагона на 2017 год будуць выдаткаваныя на падтрымку хаўруснікаў ЗША ў Еўропе, $7,5 млрд - на барацьбу супраць «Ісламскай дзяржавы». Яшчэ $7 млрд Пентагон плануе накіраваць на інфармацыйныя тэхналогіі, а на даследаванні і распрацоўкі - $71,4 млрд.

Падтрымку еўрапейскіх хаўруснікаў у NATO кіраўнік Пентагона звязаў з узмацненнем прысутнасці ЗША ва ўсходнееўрапейскіх краінах «перад абліччам расейскай агрэсіі».

Са слоў Картэра, заяўленая сума адпавядае бюджэту абароннай установы ЗША мінулага года, але гэтым разам выдаткі павінны быць пераразмеркаваныя і накіраваныя на пяць асноўных задач, якія стаяць перад Пентагонам. Такімі задачамі Картэр назваў Расею, Кітай, Паўночную Карэю, Іран ды ІД.

«Сённяшняя сітуацыя ў галіне бяспекі значна адрозніваецца ад той, з якой мы мелі справу апошнія 25 гадоў, і гэта патрабуе новых спосабаў мыслення і новых спосабаў дзеяння», - адзначыў Картэр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках