20 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адлічанага з БДУ студэнта-выдатніка аднавілі, але на платным аддзяленні

12
Адлічанага з БДУ студэнта-выдатніка аднавілі, але на платным аддзяленні
Пятро Маркелаў
ФОТА: RFE/RL

Адлічанага пасля «Дня Волі» ў 2015 годзе Пятра Маркелава аднавілі на платным навучанні ў БДУ.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

«Я толькі сёння ўмову падпісаў на платнае навучанне, а таксама накіраваў ліст рэктару з просьбай усё ж такі на трэці курс аднавіць», - распавядае Пятро Маркелаў.

Пры аднаўленні на фізічны факультэт БДУ ён страціў два сэмэстры навучання. Да адлічэнні хлопец вучыўся на 6-м сэмэстры, а цяпер навучанне можа працягнуць толькі з 4-га.

Пакуль Пятро не ўбачыць на ўласныя вочы загад на залічэнне, ён не да канца верыць у тое, што сітуацыя абладзілася. І бядуе, ці знойдуцца грошы на навучанне.

«Я хачу вучыцца і жыць у Беларусі, бо мне тут выгодней за ўсё. Бо гэта мая краіна, менавіта тут я павінен мець больш за ўсё правоў і магчымасцяў. БДУ - найлепшы ўніверсітэт у краіне, я хачу вучыцца тут і рабіць яго лепшым. Я хачу жыць у Беларусі і рабіць яе лепшай».

Афіцыйна Маркелаў быў выключаны за пропускі заняткаў пры сярэднім бале 8,6. Да адлічэнні ён балатаваўся ў дэпутаты Менскага гарадскога савета ў 2014 годзе, падчас «прэзідэнцкіх выбараў» 2015-га быў актыўным назіральнікам і ладзіў відэатрансляцыю з выбарчага пункта, спрабаваў зарэгістраваць студэнцкае аб'яднанне «Інтэрмарыюм», якое абараняла б адлічаных студэнтаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках