20 красавiка 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Платных парковак у Менску стане ў 6 разоў больш

4
Платных парковак у Менску стане ў 6 разоў больш

У 2016 годзе новыя платныя месцы для паркоўкі будуць з'яўляцца ў межах другога транспартнага кальца.

Паводле інфармацыі галоўнага інжынера ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пятра Пруднікава, цяпер у Менску налічваецца блізу 1600 платных месцаў для паркоўкі. У 2016 годзе плануецца істотна павялічыць іх колькасць, паведамляе interfax.by.

- Да канца года колькасць такіх месцаў плануецца павялічыць да 10 000, - паведаміў спецыяліст на прэс-канферэнцыі ў мэрыі.

Аплаціць паслугу можна будзе з дапамогай SMS-паведамлення і USSD-запыту, з дапамогай спецыяльна створанага прыкладання, пластыкавай карткай праз банкамат, парковачнай картай альбо праз паркавальны тэрмінал.

Раней паведамлялася, што з 1 лютага 2016 года ўведзены ў эксплуатацыю зоны платнай паркоўкі ў раёне чыгуначнага вакзала: на вуліцы Кірава (цотны бок ад вул. Бабруйскай да вул. Свярдлова) на 33 месцы; на вуліцы Кірава каля дома N8 (цотны бок вуліцы) на 70 месцаў; ля Міхайлаўскага сквера - на 23 месцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках