29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія прагназуе далейшы спад эканомікі РФ

Еўракамісія прагназуе далейшы спад эканомікі РФ
ФОТА: THINKSTOCK/FOTOBANK.RU

Еўракамісія чакае, што ў 2016 годзе расейскі УБП упадзе на 1,2 адсоткі.

Згодна з прагнозам Еўракамісіі, у 2016 годзе спад эканомікі ў Расеі прадоўжыцца. Эканамічная рэцэсія, з якой РФ сутыкнулася ў 2015 годзе ў сувязі са зніжэннем коштаў нафты, санкцый і структурных праблем, надоечы дасягнула ніжняй мяжы, гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Еўракамісіі ў чацвер, 4 лютага, піша Deutsche Welle.

Калі ў восеньскай версіі прагнозу чакалася, што ў 2016 годзе зніжэнне ўнутранага брута прадукту (УБП) Расеі складзе 0,5 адсотка, то цяпер Еўракамісія прагназуе спад на 1,2 адсотка. Пагаршэнне тлумачыцца "працяглым падзеннем коштаў нафты і працягам санкцый".

Разам з тым, згодна з прагнозам, у 2017 годзе расейская эканоміка пачне павольны ўздым. Пазітыўныя змены будуць "нязначнымі", адзначаецца ў дакуменце. Чакаецца, што ў наступным годзе рост эканомікі складзе не 1 адсотак, як згадвалася ў восеньскім прагнозе, а 0,3 адсотка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках