29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «мэр» Менска зняпраўдзіў словы Лукашэнкі

43
Як «мэр» Менска зняпраўдзіў словы Лукашэнкі
Андрэй Шорац
ФОТА: BELTA.BY

Ужо праз паўтара года перадвыбарнае абяцанне беларускага кіраўніка растварылася ў паветры.

- Сваё слова я сказаў. Прэзідэнт прыняў пастанову - арэнднаму жыллю быць. Пачалі новае будаўніцтва, пайшло па краіне гэта новаўвядзенне. Давайце ў прэзідэнта абмяркуем некаторыя прынцыпы аплаты, фармаванне чэргаў, выдзяленне жылля і гэтак далей... - такімі словамі даў наказ Лукашэнка ў верасні 2014 аб будаўніцтве жылога комплексу «Магістр», нагадвае «Солидарность».

Прайшло ўсяго паўтара года. «Магістр» неяк пабудавалі. Але, мяркуючы з ўсяго, «прэзідэнцкая» будоўля, што актыўна разгарнулася напярэдадні выбараў, на гэтым і скончыцца. Як распавёў сёння на прэс-канферэнцыі мэр Менска Андрэй Шорац, грошай на будаўніцтва арэнднага жылля ў горада папросту няма.

Са слоў мэра, гарадскі бюджэт на 2016 сфармаваны так, што будаваць арэндныя дамы, нягледзячы на іх нястачу, няма на што.

Увогуле, прэзідэнцкая будоўля чарговым разам адкладаецца. Як, зрэшты, і іншыя кватэрныя (і не толькі) абяцанні Лукашэнкі.

Што зробіш, калі кожныя пяць гадоў адразу пасля выбараў нейкія неймаверныя сілы перашкаджаюць спраўдзіцца «абяцанням прэзідэнта».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках