26 красавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца запісаў на відэа хамскія паводзіны ДАІшніка

74
Кіроўца запісаў на відэа хамскія паводзіны ДАІшніка
Фота: bymedia.net

Берасцейскі кіроўца напісаў заяву, у якой прасіў аб прыцягненні да адказнасці інспектара ДПС.

Інспектар нецэнзурна лаяўся, размаўляючы з кіроўцам, па-хамску звяртаўся да яго «малыш» і «Андруша», паведамляе nn.by.

Словы супрацоўніка ДАІ былі запісаныя відэарэгістратарам.

Адказ кіроўцу прыйшоў за подпісам намесніка начальніка абласной міліцыі Вячаслава Максімука. Максімук сцвярджае, што была праведзеная лінгвістычная экспэртыза выказванняў інспектара.

З ягоных слоў, словы «малыш» і «Андруша» не з'яўляюцца наўмысным прыніжэннем гонару і годнасці асобы. Абразай не з'яўляецца і выказванне «ідзі на ...», хоць неназваны экспэрт і прызнае, што гэта «непрыстойная форма выказвання».

Кіроўца быў спынены для праверкі і на просьбу інспектара стаў паказваць яму па чарзе патрэбныя дакументы. Інспектар жа патрабаваў усё адразу, а пасля наважыў скласці пратакол.

Аднак кіроўца прайсці ў аўтамабіль ДАІ адмовіўся. Юрысты тлумачаць, што такое патрабаванне работнікаў ДАІ незаконнае, аднак сілавікі трактуюць закон па-свойму. У выніку кіроўцу ў кайданках адвезлі ў РУУС, а пасля аштрафавалі на 1,8 мільёна рублёў.

Фота: nn.by
Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках