29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЗ абакралі на паўмільярда рублёў

24
БелАЗ абакралі на паўмільярда рублёў

9 чалавек удзельнічалі ў выкраданні маёмасці на 570 мільёнаў рублёў з тэрыторыі завода.

УСК Менскай вобласці расследуе крымінальную справу ў дачыненні да групы асоб, якія выкралі маёмасць ААТ «БелАЗ» на больш чым 570 мільёнаў рублёў, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт Менскай вобласці.

«Крымінальная справа была распачатая на падставе аналізу матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Галоўнай управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі. У якасці фігурантаў справы праходзіць дзевяць чалавек, пяцёра з іх з'яўляліся супрацоўнікамі завода», - распавяла афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Менскай вобласці Таццяна Беланогая.

Дзеянні ўдзельнікаў злачыннай дзейнасці кваліфікаваныя следствам паводле часткі 4 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж, учынены групай асоб, у асабліва значнай суме).

Семярым падследным ужо прад'яўленыя абвінавачванні, яны ўзятыя пад варту. Яшчэ двое знаходзяцца ў статусе падазраваных. Расследаванне крымінальнай справы доўжыцца. Следчыя вывучаюць неабходную дакументацыю аб механізме ўліку і кантролю руху дэталяў на прадпрыемстве. Прызначаны шэраг крыміналістычных экспэртыз. На маёмасць падследных накладзены арышт. Выкрадзеную прадукцыю выявілі і вярнулі прадпрыемству.

У лістападзе charter97.org паведамляў пра буйныя крадзяжы на аўтамабільным заводзе. Тады чытач сайта паведаміў, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада група працаўнікоў завода, адключыўшы сістэму відэаназірання, выкрала запчастак на суму больш за 500 тысяч даляраў. Ён дадаў, што ўсім кіруючым работнікам, пачынаючы ад майстроў, забаранілі гаварыць на гэтую тэму.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках