19 красавiка 2024, Пятніца, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск выдаткоўвае на бяздомных жывёл 400 тысяч даляраў у год, Варшава - 3 мільёны

17
Менск выдаткоўвае на бяздомных жывёл 400 тысяч даляраў у год, Варшава - 3 мільёны

У Беларусі грошы ідуць на адлоў, утрыманне і знішчэнне, у Польшчы - толькі на адлоў і ўтрыманне.

400 тысяч даляраў прапаноўвае «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» за «паслугі адлову, утрымання і знішчэння шалёных і бяздомных сабак і катоў», паведамляе «Еўрарадыё». Такую заяўку знаходзім на сайце дзяржзакупак. Гэта грошы на бяздомных жывёл у год.

«Адна гадзіна працы экіпажа адлову каштуе 590 тысяч рублёў», - прыводзяць прыклад у Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы. У адной брыгадзе працуюць два чалавекі.

Але што каштуе даражэй, адлоў і знішчэнне або ўтрыманне, цікавімся ў «Фаўна горада», прадпрыемства, якое непасрэдна займаецца і адловам, і ўтрыманнем.

«Па-першае - гэта адлоў. Брыгады ездзяць паводле графікаў: два разы ў месяц у кожны ЖЭС. Плюс, яны ездзяць паводле заявак. Да таго ж, мы прымаем жывёл ад насельніцтва і трымаем у сябе», - апісваюць у «Фаўна горада».

Найбольшымі выдаткамі тут называюць выдаткі на паліва для транспарту і на корм для жывёл. У дзень на харчаванне для сабакі патрабуецца 41 тысяча, на ката - 7 тысяч. У Менску жывёл не адстрэльваюць. Калі адлоўліваюць, іх могуць «знерухоміць», а калі знішчаюць - усыпляюць.

У Менску за 2014 год адлавілі чатыры тысячы бяздомных жывёл. Яшчэ ад тысячы катоў і 700 сабак адмаўляюцца самі гаспадары. Усыпілі з іх 129 жывёл. Іншых забіраюць людзі.

Тры мільёны даляраў на бяздомных жывёл дае гарадскі бюджэт Варшавы. Жывёл там не ўсыпляюць, калі яны не шалёныя і не ствараюць небяспекі, а ўтрымліваюць. Грошы ідуць на адлоў, утрыманне, харчаванне і ... чыпы! Так як у Варшаве для сабак патрэбныя чыпы, каб ведаць, што жывёла не бадзяжная.

Ужо адлоўленую жывёлу чыпуюць, а пасля яна змяшчаецца ў прыёмнік. У Варшаве не збіраюць падатак на сабак або котак. А ў Менску за год збіраюць 3,7 мільярда рублёў, так было летась. А сёлета хочуць сабраць 4,3 мільярда. Летась гэтыя грошы пайшлі на будаўніцтва платнага гатэлю для жывёл.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках