20 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Ждановічах» канфіскавалі кавы на 455 мільёнаў рублёў

31
На «Ждановічах» канфіскавалі кавы на 455 мільёнаў рублёў

У прадпрымальніка не было суправаджальных дакументаў на каву. Ён аддасць дзяржаве увесь тавар і заплаціць 1,8 мільёна штрафу.

Кава амаль на 0,5 мільярдаў канфіскаваная ў гандлёвым доме "Ждановічы", паведамляе БелТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў горада Менску.

Інспекцыя МПЗ Маскоўскага раёне сталіцы правяла на тэрыторыі ГД "Ждановічы" пазапланавую тэматычную аператыўную праверку таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Было ўстаноўлена, што ТАА дапусціла транспартаванне кавы без устаноўленых заканадаўствам суправаджальных дакументаў - таварна-транспартных накладных. Адказнасць за гэтае парушэнне прадугледжаная часткай 4 артыкула 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. У выніку праверкі накладзены арышт на тавар коштам больш як 455 мільёны. Пастановай эканамічнага суда горада Менска ТАА прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 1,8 мільёна з канфіскацыяй арыштаванага тавару.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках