28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка ледзь не зарэзала мужа праз сялёдку

15
Пенсіянерка ледзь не зарэзала мужа праз сялёдку

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння пачалося слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да 66-гадовай гамяльчанкі.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

«З матэрыялаў справы вядома, што сямейная пара, якая раней у крымінальных справах заўважаная не была, вяла паасобны бюджэт. Муж быў на пенсіі, яшчэ і падпрацоўваў, перад інцыдэнтам павінен быў атрымаць заробак. Аднак жаданне паспытаць селядца наведала раней. Пазычыўшы грошай у жонкі, ён адправіўся на рынак. Жонка дала яму Br200 тысяч. З умовай, што той выдаткуе іх толькі, калі ягоны заробак яшчэ не будзе пералічаны на картку. Даўшы згоду, пенсіянер адправіўся на рынак, а жонка назірала за ім з балкона.

Мужчына мінуў банкамат. Дадому вярнуўся з рыбай, на пытанне жонкі, ці атрымаў заробак, даў адмоўны адказ. Гэта абурыла жанчыну, і яна пачала выгаворваць «шалапутнаму» мужу. Сварка пенсіянераў скончылася нетрывіяльна: жанчына не разлічыла і ўдарыла мужа ў бок кухонным нажом. Мужчына адразу адправіўся ў міліцыю, адкуль быў шпіталізаваны. Цяпер ягоны стан боязі не выклікае», - распавяла Барсукова.

Жанчыне выстаўленае абвінавачванне паводле ч.1 арт.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК Беларусі. Сёння падчас судовага паседжання былі дапытаныя пацярпелы і абвінавачаная. Пенсіянерка сваю віну цалкам прызнае. У найбліжэйшы час таксама плануецца дапытаць сведак паводле гэтай крымінальнай справы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках