28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Львове знайшлі сакрэтныя могілкі вязняў ГУЛАГа

12

Паўсотні зняволеных мясцовай перасыльнай турмы пахавалі на тэрыторыі, дзе пазней пабудавалі дачны пасёлак.

Астанкі 511 дзяцей, жанчын і мужчын, зняволеных мясцовай перасыльнай турмы ў Львове, знайшлі на тэрыторыі аднаго з садовых кааператываў на ўскраіне горада, паведамляе «Радыё Свабода». Два гады таму ўладальнік аднаго надзела наважыўся будаваць дом. Выкапаў яму пад падмурак і ўжо збіраўся заліваць бетон, але экскаватар зачапіў чалавечыя косці.

Увесь пляц пад пасёлкам выявіўся месцам масавага пахавання. У кожнай з вялікіх скрынь пашукавікі знайшлі парэшткі адразу некалькіх чалавек - і дарослых, і дзяцей. Атрымалася вызначыць, што сярод целаў ёсць манахіні і святар. Колькасць дзіцячых шкілетаў таксама ўразіла: 67 немаўлятаў.

Гісторыкі мяркуюць, што пахаванні на могілках былі зробленыя пасля 1944 году, калі ў горад прыйшло савецкае войска. Першае, што зрабіла новая ўлада - стварыла ў горадзе перасыльную турму на тэрыторыі, дзе раней нацысты арганізавалі яўрэйскае гета. Адразу за плотам турмы была чыгунка, па якой прывозілі асуджаных з усёй Заходняй Украіны. Спачатку - ваеннапалонных, потым - палітычных.

Менавіта памерлых зняволеных «перасылкі», мяркуюць гісторыкі, хавалі на засакрэчаных могілках. Амаль сем дзясяткаў дзіцячых целаў яны тлумачаць штучнымі родамі, якія ў турэмным шпіталі выклікалі ў цяжарных жанчын перад доўгай дарогай. Але дакументальнай інфармацыі пра турму і яе зняволеных пакуль знайсці не ўдалося.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках