24 красавiка 2024, Серада, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова ліфтаў у Менску небяспечныя для жыцця

32
Амаль палова ліфтаў у Менску небяспечныя для жыцця

6,3 тысяч ліфтаў у сталічных шматпавярховіках патрабуюць замены. Летась паспелі абнавіць толькі 147 пад'ёмнікаў.

Паводле стану на канец 2015 года ў Менскай управе Дзяржпрамнагляду зарэгістравана амаль 19,5 тысяч ліфтаў, якія працуюць у будынках Менска. У тым ліку больш за 16,2 тысяч - у жылфондзе, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Пры гэтым звыш 6,3 тысяч (39%) пад'ёмнікаў у жылых дамах горада працуюць пасля заканчэння нарматыўнага тэрміну іх эксплуатацыі.

- У адпаведнасці з праграмай замены ліфтаў ЖРЭА раёнаў Менска летась выкананая замена 147 ліфтаў. Пры гэтым з атрыманых ад ЖРЭА звестак вынікае, што паводле вынікаў тэхнічнага дыягнаставання, у жылых дамах горада патрабуецца першачарговая замена 896 пасажырскіх ліфтаў, - сказаў кіраўнік гарадской управы Дзяржпрамнагляду Юрый Прохніч.

Найбольшая колькасць іх у Ленінскім (395), Кастрычніцкім (126) і Першамайскім (99) раёнах. Юрый Прохніч таксама заўважыў, што ў 2015 годзе намецілася станоўчая дынаміка ў тэмпах замены ліфтаў у параўнанні з папярэднімі гадамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках