29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі менш ездзіць на закупы ў Літву

23
Беларусы сталі менш ездзіць на закупы ў Літву
ФОТА З САЙТА LIETUVOS.BY

Грошай на падарожжы і куплю тавараў праз дэвальвацыю і рост коштаў у беларусаў стала яшчэ менш.

У найбольшай ступені змяншэнне плыні кліентаў адчуваюць у Літве прадаўцы адзення і курортны бізнэс, паведаміла літоўская дзелавая газета Verslo zinios, піша DELFI.

«Асноўнай прычынай, праз якую Apranga не ўдалося летась дасягнуць запланаванага росту абароту, была раптам зніжаная плынь пакупнікоў з краін СНД, адпаведна суме, якую яны трацілі звычайна», - заявіў кіраўнік літоўскай групы - аператара крамаў адзення розных марак Apranga Рымантас Первеняцкас.

Дырэктарка кампаніі Baltika Lietuva Вікторыя Кралітэ адзначае, што, паводле падлікаў кампаніі, у 2015 годзе сукупная плынь пакупнікоў не з краін ЕЗ абрынулася на 23% - колькасць беларускіх пакупнікоў скарацілася на 18%, расейскіх - на 44%.

Найбольш значнае скарачэнне фіксавалася на пачатку мінулага года і ў снежні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках