28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі: Не трэба прыбядняцца

67
Чыноўнікі: Не трэба прыбядняцца
ФОТА З CАЙТА EURORADIO.FM

Менгарвыканкам хадайнічае пра павялічэнне пені за пратэрміноўку плацяжоў за камунальныя паслугі.

Блізу 85% завінавачаных у камунальных выплатах у Менску з'яўляюцца досыць заможнымі людзьмі. Пра гэта паведаміў на выязным семінары на тэму «Жыллёва-камунальная гаспадарка як адзін з асноўных накірункаў развіцця Менска» першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі да трох месяцаў, як паказаў аналіз, у асноўным маюць фінансава заможныя людзі. Гэта сведчыць аб іх нядбайным стаўленні да гэтага пытання. Мы два разы ўносілі прапанову ва ўрад аб павелічэнні пені за пратэрміноўку выплат за камунальныя паслугі ў 10 разоў. Але гэтую ідэю пакуль не падтрымалі», - сказаў Уладзімір Кухараў.

На 1 студзеня запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў сталіцы склала Br11 млрд. 291 млн. У горадзе налічваецца 22 тыс. 859 асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю за жыллёва-камунальныя паслугі. З іх 21 тыс. 640 маюць запазычанасць да трох месяцаў. Звыш паловы года не аплачваюць камунальныя паслугі 358 плацельшчыкаў. Яшчэ 57 завінавачаных ігнаруюць квіткі больш за тры гады.

За мінулы год неплацельшчыкам выслана блізу 50 тыс. папярэджанняў аб прыпыненні жыллёва-камунальных паслуг. Адключалі ваду і святло 16 тыс. 513 завінавачаным. За 2015 год аформлена 11,9 тыс. выканаўчых надпісаў у натарыяльную кантору, з іх 7,7 тыс. выкананыя.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках