29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянец падаў у суд на жонку праз нежаданне гатаваць

30
Італьянец падаў у суд на жонку праз нежаданне гатаваць
ФОТА З САЙТА NZ1.RU

Жанчыну абвінавацілі ў жорсткасці да ўласнай сям'і.

Жыхар правінцыі Лацыё на захадзе Італіі падаў у суд на сваю жонку праз яе няздольнасць добра гатаваць і падтрымліваць чысціню ў доме, піша Lenta.ru.

Жанчыну абвінавацілі ў жорсткасці да ўласнай сям'і. 40-гадовая італьянка можа быць асуджаная на тэрмін да шасці гадоў.

47-гадовы муж заявіў, што ўжо больш за два гады пакутуе ад няздольнасці жонкі спраўляцца з хатнімі справамі.

З ягоных слоў, яна выганяла яго са спальні, і ён быў «вымушаны жыць у антысанітарных умовах». Акрамя таго, мужчына скардзіцца, што прадукты, якія ён купляе, даводзіцца выкідваць, бо жонка іх псуе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках