25 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прапануюць грамадзянам за грошы даносіць на карупцыянераў

55
Улады прапануюць грамадзянам за грошы даносіць на карупцыянераў
ФОТА З САЙТА GOSRF.RU

Пастановай Савета міністраў Беларусі №101 ад 5 лютага 2016 года прадугледжаная выплата грамадзянам за дапамогу ў «барацьбе з карупцыяй».

«Выплата ўзнагароджання і іншых выплат фізічнай асобе, якая спрыяе выяўленню карупцыі, праводзiцца ў выпадках: выдавання інфармацыі, прадметаў і дакументаў, якія садзейнічалі б выяўленню карупцыйнага злачынства; падаванне звестак пра месцазнаходжанне асобы, якую шукаюць, і якая ўчыніла карупцыйнае злачынства; падаванне інфармацыі пра месцазнаходжанне грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, атрыманай у выніку ўчынення карупцыйнага злачынства; садзейнічанне прадухіленню або кампенсацыі шкоды, нанесенай карупцыйным злачынствам; іншае садзейнічанне органам крымінальнага пераследу, якое б мела значэнне для супрацьдзеяння карупцыйным злачынствам», - гаворыцца ў дакуменце, які прыводзіць БелаПАН.

Калі гаворка ідзе пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства, то выплачваецца да 50 базавых велічынь, за менш цяжкае - да 30 базавых.

Таксама прадугледжаны «выплаты кампенсаванага характару да 10 базавых велічынь на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі фізічнай асобы». Выплата прызначаецца пракуратурай на падставе хадайніцтва органа крымінальнага пераследу пры прыняцці пастановы ў крымінальнай справе, што паступіла для накіравання ў суд і ў некаторых іншых выпадках.

Гэта не тычыцца вайскоўцаў або супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія змагаюцца з карупцыяй. Не распаўсюджваецца дзеянне дакумента і на ўдзельнікаў працэсу пры вытворчасці крымінальнай справы.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках