19 красавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая мадэль Opel Insignia трапілася ў аб'ектывы фоташпіёнаў

4

Фоташпіёны сфатаграфавалі другое пакаленне Opel Insignia падчас зімовых тэстаў.

Другое пакаленне Insignia выглядае больш стыльна, чым папярэднік. Мадэль адрозніваецца купэпадобным дахам, які вельмі нагадвае Audi A7. Вядома ж, пад камуфляжам не відаць усіх дэталяў экстэр'ера. Але, што кідаецца ў вочы, дык гэта шырокая рашотка радыятара і строгія пярэднія фары, паведамляе autonews.com.ua.

ФОТА З САЙТА AUTONEWS.COM.UA

Чакаецца, што ў другім пакаленні Opel Insignia будуць выкарыстаныя больш высакаякасныя матэрыялы для аздаблення салона і ён будзе адрознівацца большым камфортам.

На колькі вядома, Insignia будзе пабудаваная на платформе E2XX. На гэтай жа платформе пабудаваны і Chevrolet Malibu. Чакаецца, што новая мадэль Insignia будзе лягчэйшай за папярэднюю.

Пакуль невядома, якімі рухавікамі будуць абсталёўваць Insignia другога пакалення.

Афіцыйная прэм'ера аўтамабіля можа быць праведзеная на аўтасалоне ў Парыжы ў гэтым годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках