19 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АДКБ рыхтуюцца да наплыву мігрантаў, «выціснутых з Еўропы»

15
У АДКБ рыхтуюцца да наплыву мігрантаў, «выціснутых з Еўропы»
ФОТА З САЙТА BELVPO.COM

У Менску абмеркавалі аперацыю АДКБ «Нелегал».

5 лютага ў Менску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў АДКБ у пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй.

У ім узяў удзел генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

Як паведамляе прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі стан міграцыйнай сітуацыі ў краінах АДКБ, ацанілі эфектыўнасць мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, а таксама вызначылі парадак арганізацыі ды правядзення ў 2016 годзе ў фармаце арганізацыі супольных аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў і спецыяльных аперацый у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі пад умоўнай назвай «Нелегал-2016». Ухваленая задума і алгарытм дзеянняў у правядзенні аперацыі, паведамляе БелаПАН.

Бардзюжа падкрэсліў, што аперацыя «Нелегал», якая стала ўжо «брэндавай», адбылася летась дзясяты раз. «У тым ліку восем з іх прайшлі паводле алгарытму, распрацаванага і праведзенага Каардынацыйным саветам, члены якога ў сваіх дзяржавах ўзначальваюць нацыянальныя штабы, забяспечваючы актыўны ўдзел у аперацыі органаў унутраных спраў і бяспекі, падраздзяленняў фінансавага маніторынгу (выведкі)», - сказаў генеральны сакратар АДКБ падчас выступу на пасяджэнні КСБНМ.

Ён адзначыў, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў у барацьбе з незаконнай міграцыяй: «Як прафесіяналы, вы добра разумееце, што справа не ў колькасці прыцягнутых да адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства мігрантаў».

«Значна важнейшае выяўленне і ліквідацыя ўмоў, якія спараджаюць гэтыя парушэнні, спыненне часцяком злачыннай дзейнасці арганізатараў каналаў незаконнай міграцыі», - падкрэсліў Бардзюжа.

На пасяджэнні адзначана, што агулам міграцыйная сітуацыя ў дзяржавах - членах АДКБ знаходзіцца пад кантролем міграцыйных службаў і праваахоўных органаў, на што станоўча ўплывае праца ў ўдасканаленні міграцыйнага заканадаўства і захады адміністрацыйнага і папераджальнага прафілактычнага характару, якія ўжываюцца кампетэнтнымі органамі краінамі АДКБ па лініі процідзеяння незаконнай міграцыі.

Аднак Мікалай Бардзюжа звярнуў увагу, што дзяржавы - члены АДКБ павінны быць гатовыя да магчымага наплыву ўцекачоў, «выдушаных» з Еўропы». «Вы бачыце, што адбываецца сёння ў Еўропе. Мы бачым, што некаторыя краіны пачынаюць праз заканадаўчыя захады, праз арганізацыйныя захады выціскаць мігрантаў са сваіх тэрыторый... І мы не выключаем, што праз нейкі час плынь гэтых мігрантаў з’явіцца ля нашых межаў. Мы павінны быць гатовымі да гэтага», - сказаў ён.

На КСБНМ разгледжанае пытанне аб стварэнні сістэмы для абмену на рэгулярнай аснове інфармацыяй аб міграцыйнай абстаноўцы ў дзяржавах - членах АДКБ у мэтах маніторынгу сітуацыі з магчымым павелічэннем колькасці мігрантаў з трэціх краін, якія прыязджаюць на тэрыторыі краін - членаў арганізацыі, прагназавання ўзнікнення рызык і пагроз.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках