24 красавiка 2024, Серада, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Кожны дзень прыносіць новыя выклікі маральнага характару

10
Тадэвуш Кандрусевіч: Кожны дзень прыносіць новыя выклікі маральнага характару
Тадэвуш Кандрусевіч
ФОТА: Аляксандр Корсак, TUT.BY

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся наконт сустрэчы Рымскага папы і кіраўніка РПЦ.

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі заклікаў "вернікаў і ўсіх людзей добрай волі" маліцца, каб сустрэча Папы Францішка і патрыярха Кірыла "прынесла добры плён".

Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by.

"Столькі часу свет чакаў сустрэчы Рымскага папы і Маскоўскага патрыярха. І вось Бог адорвае нас дарам ласкі іх сустрэчы, якая адбудзецца 12 лютага ў будынку Міжнароднага аэрапорта ў Гаване", - гаворыцца ў звароце.

Як адзначае Кандрусевіч, "сустрэча адбудзецца ў Новым Свеце, які не датычны да хворых раздзелаў хрысціянства, якія дагэтуль з'яўляюцца неачунялай і крывавай ранай на адзіным містычным целе Хрыста". "Менавіта таму Гавана - адпаведная нейтральная пляцоўка для такой важнай і вельмі патрэбнай сустрэчы", - мяркуе ён.

"Сучасны свет развіваецца імкліва. Кожны дзень прыносіць усё новыя і новыя выклікі, у тым ліку і маральнага характару. На іх неабходна як мага хутчэй адказваць, бо заўтра можа быць занадта позна. Трэба адказваць супольна, каб адказ быў больш моцным і пацвярджаў адзінства, - гаворыцца ў звароце. - у час сустрэчы сусветных хрысціянскіх лідараў будуць абмеркаваныя пытанні ганенняў хрысціян, двухбаковых стасункаў і міжнароднай палітыкі. Паводле вынікаў сустрэчы будзе падпісаная супольная дэкларацыя. Сам факт сустрэчы неабходна ацаніць як веху ў дачыненнях Каталіцкай царквы і Маскоўскага патрыярхату".

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч упэўнены, што сустрэча "стане новым крокам да ўвасаблення закліку Хрыста да адзінства хрысціян і надасць яму новы дынамізм".

"Яна таксама будзе спрыяць супольнаму абвяшчэнню Евангелля, абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і пабудове цывілізацыі жыцця, любові і міру. Яна адкрые новую старонку ў стасунках паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай царквой і пакажа свету, што мара святога Яна Паўла II аб тым, каб хрысціянства дыхала двума лёгкімі - Заходнім і Усходнім - увасабляецца", - мяркуе ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках