29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праглядзе ў «Крумкачах» - абаронца з трэцяга ўкраінскага дывізіёна

2
На праглядзе ў «Крумкачах» - абаронца з трэцяга ўкраінскага дывізіёна
ФОТА З САЙТА BY.TRIBUNA.COM

У Менск прыбыў брамнік з пятага швэдскага дывізіёна і абаронца з другой лігі Украіны.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ФК «Крумкач».

Абаронца Міхаіл Калугін (1994 года нараджэння) і брамнік Андрэй Федарэнка (1984 г.) пачалі трэніравацца з футбольным клубам «Крумкач».

Папярэднім клубам Міхаіла Калугіна была «Букавіна» з трэцяга ўкраінскага дывізіёна. У другой лізе Украіны гулец абароны выступаў пад 24 нумарам. Акурат цяпер «Букавіна» ідзе на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце.

Галкіпер Андрэй Федарэнка пачынаў кар'еру ў чарнігаўскім «Юнацтве». У 2001 годзе гулец пераехаў у маскоўскую «Акадэміку», пазней - у яраслаўскі «Шынік». У 2005 годзе Андрэй Федарэнка вярнуўся ва Украіну і пачаў выступаць за «Сталь» з Днепрадзяржынска (першая ліга). Згуляўшы два матчы, брамнік з'ехаў у каманду другой украінскай лігі «Нафкам».

Потым быў казахстанскі «Атыраў», з якога Андрэй Федарэнка пераехаў у чэмпіянат Румыніі, дзе пагуляў за «Чахлэул» і другую каманду «Дынама» Бухарэст. Да 2008 года галкіпер вярнуўся ва Украіну, у чарнігаўскую «Дзясну» з першай лігі. Ужо праз год Андрэй Федарэнка перайшоў у «Крыўбас», клуб украінскай прэм'ер-лігі. У вышэйшым дывізіёне краіны брамнік дэбютаваў 1 жніўня 2009 года ў матчы супраць кіеўскага «Дынама». Дарэчы, у той гульні за кіян гуляў беларус Арцём Мілеўскі.

У 2012 годзе Андрэй Федарэнка вярнуўся ў «Дзясну». У сезоне 13/14 брамнік двойчы трапляў у каманду тура першай лігі паводле версіі розных выданняў.

Апошні клуб Андрэя - швэдская «Алгарна» з пятага дывізіёна краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках