19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі сышла лавіна: пяць чалавек загінулі

У Аўстрыі сышла лавіна: пяць чалавек загінулі
ФОТА: FOTOLIA/ARNO BACHERT

Пяць лыжнікаў з Чэхіі сталі ахвярамі лавіны ў аўстрыйскім Тыролі.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, пад снежнай масай, якая сышла з гор, адначасова апынуліся 12 чалавек, паведамляе расейская служба BBC.

Са слоў прадстаўніка мясцовай паліцыі Гэльмута Шойца, інцыдэнт адбыўся ў даліне Ватэнталь за 40 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Інсбрука.

Даліна цэнтральнага Тыроля вельмі папулярныя сярод аматараў зімовых тыпаў спорту.

Лавіны ў Альпах - нярэдкая з'ява. Два тыдні таму ў французскай частцы горнага масіву на вучэннях загінулі пяць жаўнераў войска Францыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках