20 красавiка 2024, Субота, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На выставе ў Маскве прадставілі аспірын з выявай Лукашэнкі

10

У Маскве ў «Мультымэдыя-Арт Музэі» праходзіць выстава «Пазл» калекцыянера сучаснага мастацтва П'ера Брашэ.

Беларускую аўдыторыю на ёй можа зацікавіць адзін цікавы экспанат, піша «Наша ніва».

На адным са стэндаў змешчаная інсталяцыя з таблеткамі «Аспірын», на якія тэхналогіяй нанадруку нанесеныя розныя ўзоры. На адным з такіх камплектаў таблетак змешчаная фатаграфія Аляксандра Лукашэнкі.

Француз П'ер Брашэ - выдавец, мецэнат, тэлевядоўца, калекцыянер і вялікі прыхільнік сучаснага мастацтва. У 1989 годзе, прыехаўшы ў СССР, П'ер пазнаёміўся з савецкім падзямеллем. Яго ідэі настолькі захапілі маладога мастацтвазнаўцы, што ён наважыў збіраць новую калекцыю - постперабудоўнага мастацтва Расеі і былога СССР.

ФОТА: INSTAGRAM.COM/OLGAOLEINIK
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках