28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя мае намер узмацніць кантроль на межах праз уцекачоў

1
Аўстрыя мае намер узмацніць кантроль на межах праз уцекачоў
ФОТА З САЙТА LENTA.RU

Гэты крок залежыць ад кантролю Турцыяй сваіх межаў, заявіў канцлер Аўстрыі Вернер Файман.

Канцлер Аўстрыі Вернер Файман паведаміў аб далейшым пашырэнні кантролю на межах. Сваю заяву Файман зрабіў у інтэрв'ю мясцовым СМІ у нядзелю, 7 лютага, паведамляе Deutsche Welle.

Гэта адбудзецца ў выпадку калі Анкара не будзе прытрымлівацца пажаданню аўстрыйскага палітыка, згодна з якім Турцыя павінна будзе прымаць назад уцекачоў, якія перасякаюць мяжу па вадзе.

«Калі Турцыя скажа, што яна сама абароніць свае межы, і ў гэтым выпадку праз межы пройдуць не 20 тысяч чалавек, а 10 тысяч, гэта не будзе прымальным развязаннем. Тады давядзецца прымяняць план «Б». І хоць я гэтага сам не хачу, але нам давядзецца ўмацоўваць свае межы яшчэ лепш», - растлумачыў Файман.

Паводле ягоных слоў, сітуацыя мусіць высветліцца да 18 лютага, калі адбудзецца паседжанне рады ЕЗ. «У адваротным выпадку мы павінны будзем пашырыць ахову межаў. Абарона ўнутраных межаў - гэта крайнія захады, але мы павінны быць да іх гатовыя. Час не чакае», - дадаў Файман.

Аўстрыйскі канцлер таксама падкрэсліў, што Аўстрыя не будзе прымаць столькі ж уцекачоў, колькі краіна прыняла ў мінулым годзе. «У 2015 годзе наш уклад у агульную справу дасягнуў асаблівага ўзроўню. Але мы не зможам у гэтым годзе зноў прыняць 100 тысяч уцекачоў, у той час, як амаль уся Еўропа не прымае нікога». Паводле ягоных слоў, мяжа не будзе адкрытая і не можа быць адкрытай.

Крызіс з уцекачамі ў Еўрапейскім Звязе ўзнік у пачатку 2015 года ў сувязі са шматразовым павелічэннем патоку нелегальных мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, якія ратуюцца у тым ліку і ад вайсковых дзеянняў. Шэраг палітыкаў і экспэртаў звязваюць яго з негатоўнасцю краін супольнасці да прыёму і размеркавання вымушаных перасяленцаў.

Міграцыйны крызіс з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Са студзеня па кастрычнік 2015 года ў дзяржавах - чальцах ЕЗ было зарэгістравана больш за 700 тысяч людзей, якія шукаюць прытулак.

Шэраг краін супольнасці заявілі пра неабходнасць больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на замежных і ўнутраных межах ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках