29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Хутка сельгаспрацы, а сітуацыя цяжкая

64
Мясніковіч: Хутка сельгаспрацы, а сітуацыя цяжкая
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

Падзенне коштаў на сельгаспрадукцыю ў Расеі сур'ёзна адбілася на беларускай АПК.

Пра гэта старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч заявіў 6 лютага на пасяджэнні міжміністэрскай працоўнай групы для развязання праблемных пытанняў у аграпрамысловым комплексе (АПК), паведамляе БелТА.

«Падзенне коштаў на сельгаставары ў Расейскай Федэрацыі вельмі сур'ёзна адбілася на эканамічным становішчы нашых сельскагаспадарчых арганізацый, асабліва перапрацоўшчыкаў», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Іншая праблема АПК - высокія працэнтныя стаўкі ў крэдытах. У 2016 годзе, як чакаецца, прыкладна 23-24% ад выручкі неабходна будзе выкарыстоўваць, каб разлічыцца па раней атрыманых крэдытах.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што не варта забываць і пра праблему безгаспадарчасці. «Гэта ўласныя недапрацоўкі, невыкананне тэхналагічнай дысцыпліны», - растлумачыў ён.

«Становішча спраў у аграпрамысловым комплексе ніколі простым не было. Можа быць, яно ўскладнілася апошнім часам. Патрэбныя хуткія пастановы», - таксама адзначыў старшыня «савета рэспублікі». Ён падкрэсліў, што для гэтага і праводзіцца пасяджэнне міжміністэрскай групы, каб скончыць шматлікія ўзгадненні і збліжэнні пазіцый, сур'ёзна абмеркаваць дакументы. «Праз паўтара месяца ужо пачынаюцца актыўныя сельскагаспадарчыя працы», - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках