19 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Паўднёвая Карэя правядуць найбуйнейшыя ў гісторыі сумесныя вучэнні

ЗША і Паўднёвая Карэя правядуць найбуйнейшыя ў гісторыі сумесныя вучэнні
ФОТА: GETTY IMAGES

Вучэнні стануць адказам на зробленыя КНДР ядзерныя выпрабаванні і запуск ракеты далёкага радыуса дзеяння.

ЗША і Паўднёвая Карэя правядуць у 2016 годзе самыя маштабныя ў гісторыі сумесныя вайсковыя вучэнні. Як паведаміў прадстаўнік Камітэта начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя генерал-маёр Кім Ён Хен, яны стануць адказам на зробленыя КНДР ядзерныя выпрабаванні і запуск ракеты далёкага радыуса дзеяння, паведамляе korrespondent.net.

«Контрзахады ўключаюць дзеянні, накіраваныя на прадухіленне далейшых правакацый з боку Паўночнай Карэі, і іх часткай стане арганізацыя ў гэтым годзе высокатэхналагічных і самых маштабных у гісторыі амерыкана-паўднёвакарэйскіх вайсковых вучэнняў», - заявіў Хен у нядзелю, 7 лютага.

Таксама ў абаронным міністэрстве краіны паведамілі, што Паўднёвая Карэя і Злучаныя Штаты пачнуць афіцыйныя перамовы аб размяшчэнні новай сістэмы супрацьракетнай абароны THAAD (Terminal High Altitude Area Defense) на Карэйскай паўвыспе.

Адзначаецца, што што сістэма не будзе пагражаць інтарэсам КНР, а будзе накіраваная супраць Паўночнай Карэі. «Была прынятая пастанова пачаць перамовы аб магчымасці размясціць сістэму THAAD у Паўднёвай Карэі як адзін з крокаў узмацнення супрацьракетнай абароны альянсу паміж Карэй і ЗША», - заявілі ў паўднёвакарэйскім абаронным міністэрстве.

Як паведамляў charter97.org, паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК паведаміла раніцай 7 лютага аб паспяховым запуску ракеты-носьбіта са спадарожнікам і яго вывадзе на арбіту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках