19 красавiка 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкія ІП абураныя маніпуляцыямі ўладаў

52
Баранавіцкія ІП абураныя маніпуляцыямі ўладаў
ФОТА: TUT.BY

Выканкам накіраваў у працоўную групу пры Міністэрстве эканомікі «свайго чалавека».

У працоўную групу пры Міністэрстве эканомікі, якая 8 лютага возьме ўдзел у пасяджэнні міністэрства, ад Баранавічаў трапіў прадпрымальнік Дзмітрый Гараднічы. Яго ніхто з прадпрымальнікаў туды не дэлегаваў, ён не бярэ ўдзел у страйку.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў лідар прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў, ІП Мікалай Чарнавус.

«Нашы баранавіцкія чыноўнікі адшукалі патрэбнага ім чалавека, які будзе прадстаўляць не прадпрымальнікаў, а гарадскі выканкам. Калі, напрыклад, Іваноў, Пятроў паедзе, то іх ніхто там не прыме, таму што хто яны такія? Заяўка прыйшла на Гараднічага Дзмітрыя», - заявіў Мікалай Чарнавус.

Са слоў Мікалая Чарнавуса, ён пакуль не змог датэлефанавацца да кіраўніка прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

З пачатак студзеня 2016-га на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які адбываўся 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь», сабраў каля паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу.

У студзені прадпрымальнікі Гомеля, Віцебска, Магілёва ды іншых гарадоў Беларусі праводзілі шматлікія акцыі пратэсту ля будынкаў абласной і гарадской адміністрацыі, патрабуючы скасавання ўказу № 222.

Другі форум прадпрымальнікаў Беларусі ў гатэлі «Пекін» у Менску сабраў 25 студзеня больш за тысячу чалавек. У выніковай рэзалюцыі пастанавілі патрабаваць скасавання абмежавальных захадаў для дробнага бізнесу непасрэдна ў Лукашэнкі і правесці 15 лютага мітынг на плошчы Бангалор у Менску. Многія лідары прадпрымальнікаў не пагадзіліся з рэзалюцыяй форуму і заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошчу краіны.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках