29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежы злавілі тыгра, які гуляў уздоўж шашы

2

У Варонежы злавілі тыгра, які ішоў уздоўж трасы М4 «Дон».

Аб драпежнікў у праваахоўныя органы паведамілі раніцай 7 лютага жыхары Чыгуначнага раёна горада. На месца здарэння выехалі паліцыянты, ратавальнікі і ветэрынары, паведамляе lenta.ru са спасылкай на РІА «Воронеж».

Тыгр не праяўляў агрэсіі, таму пастанавілі заблакаваць яго і ўсыпіць. Жывёлу блакавалі з дапамогай двух аўтамабіляў, а затым трыма стрэламі ўвялі дозу снатворнага. Пасля таго, як драпежнік заснуў, яму звязалі лапы, пагрузілі ў спецыяльны аўтамабіль і адправілі ў мясцовы заапарк.

ФОТА: RIAVRN.RU

Жывёлу змясцілі на каранцін, у закрытае ад старонніх памяшканне. Пакуль уцякач застанецца пад наглядам ветэрынараў, ім трэба будзе вызначыць, ці здаровы ён. Паведамляецца, што драпежнік знаходзіцца ў стрэсавым стане.

Падчас пошукаў ратавальнікі абзвоньвалі варонежскія цыркі і заапаркі, аднак ні ў адным з іх тыгр не знікаў.

Пазней высветлілася, што гаспадар драпежніка - жыхар Варонежскай вобласці. Ён купіў двух тыграў у Маскве і вёз іх у «Газэлі» ў Карачаева-Чаркесію. Адзін з драпежнікаў пры перавозцы збег, аднак уладальнік нікуды не стаў заяўляць пра гэта. Колькі часу тыгр правёў на волі, не вядома. Паліцэйскія правяраюць законнасць перавозкі драпежніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках