28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі праз птушку, якая патрапіла ў рухавік, экстранна сеў лайнер

У Брусэлі праз птушку, якая патрапіла ў рухавік, экстранна сеў лайнер
ФОТА: AVIATRAVELER.RU

Самалёт авіякампаніі Brussels airlines, на борце якога знаходзіліся 140 пасажыраў, раніцай 7 лютага зрабіў вымушаную пасадку ў Брусэлі.

«Праз некалькі хвілін пасля ўзлёту борта ад экіпажа паступіла інфармацыя, што ў рухавіку заўважаная вібрацыя. Была прынятая пастанова вярнуцца, самалёт паспяхова ажыццявіў пасадку», - паведаміла радыёстанцыя Contact (пераклад - korrespondent.net).

Падчас абследавання было вызначана, што ў рухавік самалёта ў паветры трапіла птушка, якая стала прычынай вібрацыі. Пасажыры рэйса Брусэль-Маракеш найбліжэйшым часам вылецяць у пункт прызначэння іншым авіялайнерам.

Як паведамляў сайт charter97.org, 2 лютага на борце самалёта А321 самалійскай авіякампаніі Daallo Airlines неўзабаве пасля ўзлёту прагрымеў выбух і ўзнік пажар, пацярпелі двое чалавек. Самалёт вярнуўся ў аэрапорт у Магадзіша. Улады краіны мяркуюць, што на борце выбухнула бомба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках