18 красавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пакажуць кніжныя рарытэты 16-18 стагоддзяў

3

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі будуць прэзентаваныя рэдкія выданні 16-18 стагоддзяў, галоўнае з якіх - Біблія 1563 года, надрукаваная ў Берасці.

Адкрыццё міжнароднай выставы «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў» адбудзецца 11 лютага. Праект дазваляе пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі гэтага вядомага роду. Выстава з поспехам прайшла ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь, паведамляе БелТА.

Сярод экспанатаў з Літвы - каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавання, паліхромныя пліткі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прэзентуе дакументы XVI-XIX стагоддзяў са Слуцкага Свята-Траецкага праваслаўнага манастыра. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносіліся на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Наведвальнікі змогуць убачыць рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага роду.

Удзельнікамі выставы з Літвы з'яўляюцца Біржайскі краязнаўчы музей «Села», Кедайняйскі краязнаўчы музей, Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільня). З боку Беларусі ў праекце ўдзельнічае акрамя Нацыянальнага гістарычнага музея Нацыянальная бібліятэка.

Выстава адбываецца пры падтрымцы кампаніі JTI (Japan Tobacco International). Яе праца будзе доўжыцца з 11 лютага па 28 сакавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках