25 красавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі арыштаваныя сем падазраваных у сувязях з ІД

У Гішпаніі арыштаваныя сем падазраваных у сувязях з ІД
Архіўнае фота GETTY IMAGES

Гішпанская паліцыя арыштавала сем чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з джыхадзістскімі групоўкамі і «Ісламскай дзяржавай».

Усе затрыманыя з'яўляюцца выхадцамі з краін Блізкага Усходу, хоць пяцёра з іх маюць гішпанскія пашпарты, паведамляе расейская служба BBC.

Са слоў прадстаўнікоў паліцыі, падазраваныя займаліся матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем дзейнасці тэрарыстаў у Сірыі і Іраку, забяспечваючы іх грашыма, зброяй, кампутарным абсталяваннем і выбуховымі рэчывамі пад выглядам гуманітарнай дапамогі.

Гішпанская паліцыя таксама паведамляе, што групоўка «Ісламская дзяржава» неаднаразова звярталася да падазраваных з просьбай адпраўляць жонак для іх баявікоў.

Рэйды паліцыі на ўсходзе Гішпаніі і ў Сеута, невялікім гішпанскім паўанклаве на паўночным узбярэжжы Марока, ажыццёўленыя падчас расследавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках