29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане падарвалі мост для фільма з Джэкі Чанам

3

Марская паліцыя Лондана заклікае не турбавацца ў сувязі з выбухамі на Ламбэрцкім мосце.

На Ламбэрцкім мосце ў Лондане падчас здымак новага фільма з Джэкі Чанам "Іншаземец" быў узарваны аўтобус. Пра гэта у нядзелю, 7 лютага, паведамляецца на сайце тэлеканала ITV.

У паліцыі супакоілі, што выбухі былі пастановачныя, піша Deutsche Welle.

ФОТА: twitter.com/NPAS_Redhill

"Не турбуйцеся, калі сёння пачуеце або ўбачыце выбухі на Ламбэрцкім мосце. На ім праходзяць здымкі фільма, выкарыстоўваюцца гучныя спецэфекты", - паведамляе падраздзяленне марской паліцыі Лондана ў сваім Twitter.

Праваахоўнікі таксама паказваюць, што мост закрыты.

Нягледзячы на перасцярогу паліцыі, многія гараджане скардзіліся ў сацсетках, што не былі належным чынам папярэджаныя. Сцэна выбуху нагадала аб тэрактах 2005 года ў Лондане, калі быў закрануты таксама грамадскі транспарт. Карыстальнікі сацсетак адзначалі, што некаторыя дзеці, якія сталі сведкамі здымак, былі напалоханыя, паведамляе AP.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках