19 красавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка: КНДР рыхтуе новыя ядзерныя выпрабаванні

6
Выведка: КНДР рыхтуе новыя ядзерныя выпрабаванні
ФОТА З САЙТА RIA.RU

Паўночная Карэя мае тэхналогію для вырабу міжкантынентальных балістычных ракет.

Выведныя службы Паўднёвай Карэі заявілі, што Пхеньян, які кагадзе запусціў з парушэннем рэзалюцый ААН ракету далёкага радыюсу дзеяння, рыхтуецца правесці пятыя лікам ядзерныя выпрабаванні, паведамляе расейская служба BBC.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва Ёнхап, падчас парламенцкіх слуханняў прадстаўнікі спецслужбаў заявілі, што Пхеньян валодае тэхналогіяй для вырабу міжкантынентальных балістычных ракет.

Раніцай 7 лютага Пхеньян паведаміў аб паспяховым старце спадарожніка, аднак Злучаныя Штаты і Японія кажуць, што напраўду гаворка ішла пра выпрабаванні балістычнай ракеты.

З асуджэннем на адрас Пхеньяна выступілі шэраг дзяржаў і міжнародных арганізацый, Кітай выказаў з гэтай нагоды толькі шкадаванне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках