26 красавiка 2024, Пятніца, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка інфармацыі: Кідкі загаловак - гэта дэструктыўна

114
Міністарка інфармацыі: Кідкі загаловак - гэта дэструктыўна
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Міністэрства інфармацыі мае намер выносіць новыя папярэджанні сродкам масавай інфармацыі.

Пра гэта заявіла міністарка інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе tut.by.

Каментуючы тэксты пра выдраныя з кантэксту словы віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай пра заробкі пачаткоўцаў трэнераў, Ананіч адзначыла, што праблема больш глыбокая.

«Інтэрнэт, які прэтэндуе на ролю сродку масавай інфармацыі, спарадзіў вось гэтую з'яву - выхопліваць з кантэксту словы і падаваць іх пад тым соусам, як прадпісана рэдакцыйным заданнем», - заявіла міністарка. Яна адзначыла, што ўпэўненая: на калегіі Мінспорту ішла сур'ёзная размова пра тое, як развіваецца галіна.

«І вядома ўдумлівае чытанне ўсяго сказанага павінна быць галоўным у асвятленні тых ці іншых падзей. Але калі журналіст не сумняваючыся, слаба наогул разбіраючыся ў праблемах той ці іншай галіны, спрабуе замяніць гэта кідкім загалоўкам [...], вось і атрымліваецца такая касая і крывая журналістыка. Гэта не журналістыка, гэта - непрафесійная праца. Гэта - дэструктыўна», - упэўненая Ананіч.

На пытанне, што з гэтым рабіць, міністарка адзначыла, што паводле закона аб СМІ «за недакладную інфармацыю Міністэрства інфармацыі будзе выносіць папярэджанні».

Пры гэтым яна ўпэўненая, што «павінен увайсці ў дзеянне і іншы механізм». «Ёсць паняцце прафесійнай этыкі, і калі ганяцца за кожнай фразай, не хопіць ніякага закону», - сказала яна. Але ёсць, працягвала Ананіч, паняцце карпаратыўнага стаўлення да такой журналістыкі: «Сёння трэба задзейнічаць не толькі заканадаўчыя рычагі, а яны будуць задзейнічаныя, але і рычагі, якія павінны быць, у прынцыпе, галоўнымі ў дзейнасці журналісцкай супольнасці. Калі ты не прафесіянал, трэба казаць: «Вы - не прафесіяналы». Можна навучыць прафесіяналізму. А калі гэта жаданне падыграць, распаліць, жаданне заангажаваць адпрацаваць тэму - тады трэба ўжываць уладу».

Ананіч распавяла аб нядаўняй сустрэчы з кіраўніцай прадстаўніцтва Еўразвязу ў Менску Андрэа Віктарын, дзе абмяркоўваліся і пытанні, звязаныя з інтэрнэт-прасторай. «Мы гаворым на адной мове, - запэўніла міністарка. - З вуснаў спадарыні Віктарын прагучала гэтак жа, як з маіх, гэта спалучэнне грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў».

«Інтэрнэт прыўнёс у дзейнасць журналісцкай супольнасці вялікі разбуральны складнік. Калі гэтыя рэсурсы становяцца кіраванымі не толькі рэдакцыйнымі калектывамі і непрафесійнымі дзеяннямі журналістаў, а калі яны падхопліваюцца як сродак дасягнення палітычных мэтаў, амбіцый іншага характару, мы і атрымліваем тое, што атрымала Украіна», - адзначыла кіраўнік Мінінфарма.

Ананіч заклікала «аб’яднаць усе свае намаганні, заканадаўчыя, журналісцкія, прафесійныя, этычныя». «Інфармацыйная прастора Беларусі не можа быць і ніколі не стане арэнай, дзе распальваюцца жарсці і дэструктыўныя працэсы. Мы зробім для гэтага ўсё», - заявіла яна.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках