28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў: Чачэнскі спецназ вёў выведку ў Сірыі

8
Кадыраў: Чачэнскі спецназ вёў выведку ў Сірыі
Рамзан Кадыраў
ФОТА: KP.RU

Тэлеканал «Расея 1» упершыню распавёў аб падрыхтоўцы расейскага спецназа для дзеянняў у Сірыі.

Адзначаецца, што размешчаны на тэрыторыі Чачні лагер выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі спецпадраздзяленняў, якія забяспечваюць бяспеку расейскай авіябазы ў Сірыі, паведамляе gazeta.ru.

Аб удзеле байцоў спецназа, сярод якога шмат чачэнцаў, у баявых дзеяннях супраць «Ісламскай дзяржавы» распавёў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў. Ён таксама ўпершыню паведаміў, што некалькі вайскоўцаў з Чачні загінулі ў Сірыі.

Кадыраў паведаміў, што яшчэ некалькі гадоў таму байцы спецназа былі камандзіраваныя на Блізкі Усход, каб весці разведку супраць ІД, што зараджалася. «Нашы хлопцы праходзілі зборы на натаўскіх базах, іх запускалі ў сірыйскую дзяржаву», - адзначыў Кадыраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках