19 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ паблізу Украіны паднятыя на раптоўную праверку

6
Войскі РФ паблізу Украіны паднятыя на раптоўную праверку
Фота: mk.ru

Расейскае вайсковае камандаванне заяўляе аб жаданні праверыць «гатоўнасць авіяцыі» і здольнасць адбіваць удары з паветра.

Сёння, 8 лютага, у войсках Паўднёвай вайсковай акругі, асобных злучэннях паветрана-дэсантных войск і вайскова-транспартнай авіяцыі РФ пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці. Пра гэта са спасылкай на словы кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу паведамляюць РІА «Новости».

«З пяці раніцы мы прыступілі да раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці войскаў на Паўднёва-заходнім стратэгічным напрамку. Неабходна адпрацаваць увесь спектр задач, што развязваюцца органамі кіравання і войскамі... Ацаніць манеўраныя магчымасці злучэнняў падчас здзяйснення маршаў пры стварэнні груповак войскаў», - сказаў ён.

Шайгу адзначыў, што таксама «неабходна праверыць» гатоўнасць авіяцыі і сіл СПА да адбівання ўдараў паветранага праціўніка і абароны вайсковых і дзяржаўных аб'ектаў.

Нагадаем, Мінабароны РФ у 2016 годзе мае намер правесці стратэгічныя вучэнні Каўказ-2016 ля мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках