20 красавiка 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі метэарыт забіў чалавека

10

Прычынай смерці аднаго чалавека і раненне траіх у Індыі стала падзенне метэарыту.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 6 лютага, у раёне паселішча Пантхарапалі (Pantharappalli) у Індыі, паведамляе сайт Ndtv.com (пераклад - tut.by). Адразу пасля выбуху мясцовая паліцыя не змагла растлумачыць яго прычыну, аднак паведамлялася аб нейкім лятальным аб'екце і двух кратэрах, якіх засталіся ў зямлі.

Фота: ndtv.com

Пазней галоўная міністарка індыйскага штата Тамілнад Джаярам Джаялаліта пацвердзіла, што прычынай выбуху стала падзенне метэарыта.

След на зямлі, які застаўся пасля падзення
ФОТА: NDTV.COM

Праз выбух у будынку каледжа, які стаяў побач, разбілася шкло. Загінуў кіроўца аўтобуса, які ішоў міма будынка. Яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні. Сям'я загінулага атрымае кампенсацыю 100 тысяч рупій (прыкладна 1500 даляраў ЗША), пацярпелыя атрымаюць па 25 тысяч (блізу 370 даляраў).

Гэты выпадак стаў першай зафіксаванай афіцыйна смерцю чалавека ў выніку прамога пападання метэарыта. Раней былі вядомыя інцыдэнты раненняў праз удар нябесным аб'ектам. Паводле статыстычных разлікаў спецыялістаў з Англіі, з брытанцам такое можа адбыцца раз у 7 тысяч гадоў. Паводле разлікаў The Economist верагоднасць такой смерці для амерыканца - 1 да 75 мільёнаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках