29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія ўхваліла размяшчэнне сіл NATO ў Польшчы

1
Чэхія ўхваліла размяшчэнне сіл NATO ў Польшчы
Фота: charter97.org

Польшча атрымала падтрымку чэшскага ўрада ў пытанні размяшчэння сіл NATO на сваёй тэрыторыі.

Польшча можа разлічваць на падтрымку ўрада Чэхіі ў сваіх намаганнях для размяшчэння ў сябе пастаянных сіл NATO. Пра гэта заявіў чэшскі міністр у еўрапейскіх пытанняў Томаш Проўза, паведамляе «Корреспондент».

«Мы не адчуваем такую патрэбу (на сваёй тэрыторыі, - рэд.), але абсалютна падтрымаем Польшчу падчас саміту ў Варшаве», - сказаў Проўза.

Кажучы пра замежную палітыку Еўразвязу, Проўза адзначыў, што ЕЗ павінен быць значна мацнейшы, між іншым, калі гаворка ідзе пра ўплыў за ўсходнімі і паўднёвымі межамі.

Каментуючы брытанскі план рэфармавання Еўрапейскага Звязу, Проўза сказаў, што чэшскі ўрад «ухваляе гэту пастанову», але падкрэсліў, што яшчэ трэба будзе вызначыць «нязначныя тэхнічныя пытанні».

На ягоную думку, магчымы выхад Вялікабрытаніі са структур еўрапейскай супольнасці, «паслабіў бы ЕЗ і зрабіў бы яго яшчэ больш уразлівым да крызісаў».

У жніўні 2015 года міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк заявіў, што склады цяжкага ўзбраення амерыканскага войска з'явяцца ў Польшчы ў сярэдзіне 2016 года.

У кастрычніку Варшава і Вашынгтон падпісалі ў Брусэлі пагадненне, якое вызначае размяшчэнне складоў амерыканскай вайсковай тэхнікі ў пяці месцах на тэрыторыі Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках