24 красавiка 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя пад Менскам: лоб у лоб сутыкнуліся два аўтамабілі

13

Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў цяжкія траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі.

ФОТА: МУС

Ад удару абедзве машыны ператварыліся ў груду металу, вызначыць марку магчыма толькі па рэштках задняй часткі. З дапамогай сведкаў і ўдзельнікаў ДТЗ інспектары змаглі аднавіць карціну таго, што адбылося, паведамляе onliner.by.

«Кіроўца Peugeot стаў ажыццяўляць абгон, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, - паведаміў Павел Кашалеўскі, супрацоўнік ДАІ Менскага раёна. - Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Волгай», у якой ехала маладая сям'я».

ФОТА: МУС

У момант ДТЗ кіроўца і пасажырка «Волгі» былі прышпіленыя паскам бяспекі. Жанчыну накіравалі на абследаванне, а кіроўцу з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі. А кіроўца Peugeot загінуў на месцы, яго цела ўдалося дастаць з разбітай машыны толькі з дапамогай спецінструменту.

ФОТА: МУС
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках