20 красавiка 2024, Субота, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэль стала самай паспяховай спявачкай года

2
Адэль стала самай паспяховай спявачкай года

Міжнародная федэрацыя грамзапісаў (IFPI) назвала Адэль самай паспяховай выканаўцай 2015 года.

Паводле звестак федэрацыі, альбом «Hello», выпушчаны ў лістападзе летась, прадаваўся значна лепш за кружэлкі іншых артыстаў. Да таго ж ён пабіў адразу некалькі сусветных рэкордаў, паведамляе The Guardian (пераклад - korrespondent.net).

Ганаровае другое месца заняла кружэлка Эда Шырана, суайчынніка Адэль. А трэцяя пазіцыя рэйтынгу дасталася амерыканскай спявачцы Тэйлар Свіфт, якая ўзначальвала рэйтынг IFPI летась.

У топ-5 выканаўцаў таксама ўвайшлі канадзец Джасцін Бібэр і брытанскі моладзевы гурт One Direction.

Паведамляецца, што звесткі IFPI грунтуюцца на сумарнай колькасці продажаў кружэлак як на фізічных носьбітах, так і ў лічбавым фармаце. Акрамя таго таксама ўлічваецца колькасць праслухоўванняў на стрымінгавых сэрвісах.

Раней паведамлялася, што спявачка Адэль з кліпам «Hello» ўстанавіла сусветны рэкорд, сабраўшы мільярд праглядаў за 88 дзён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках