20 красавiка 2024, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наведаюць прадстаўнікі Вышаградскай групы

2
Менск наведаюць прадстаўнікі Вышаградскай групы

Палітычныя дырэктары міністэрстваў замежных спраў Вышаградскай групы (Вугоршчына, Польшча, Славакія, Чэхія) прыедуць у Беларусь 9 лютага.

Дэлегацыя Вышаградскай групы плануе сустрэцца з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, а таксама з прадстаўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі і ўрада. «Падчас сустрэч плануецца абмеркаванне праблематыкі ўзаемадзеянняў Беларусі і Вышаградскай групы, стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і Еўразвязу, а таксама пытанняў рэгіянальнай бяспекі», - паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Раней паведамлялася, што 9 і 10 лютага Менск наведаюць прадстаўнікі замежнапалітычных устаноў Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. Ва ўсіх у іх запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Візіты заходнееўрапейскіх палітыкаў пройдуць напярэдадні паседжання Рады Еўразвязу аб замежных справах, якое адбудзецца 15 лютага ў Брусэлі. У парадак пасяджэння ўключанае пытанне рэжыму санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння.

Нагадаем, да канца лютага ЕЗ павінен вызначыцца з нагоды абмежавальных захадаў у дачыненні да Беларусі. Цяпер дзейнічае пастанова аб прыпыненні санкцый супраць Лукашэнкі і 170 яго чыноўнікаў, а таксама 10 юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам, прынятая Еўразвязам 31 кастрычніка 2015 года на чатыры месяцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках