28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія банкі далучыліся да санкцый супраць Расеі

20
Кітайскія банкі далучыліся да санкцый супраць Расеі
Фота: AP

Банкі ў Кітаі не толькі адмаўлялі расейскім кампаніям і фізічным асобам у крэдытах, але і прымушалі іх ліквідоўваць рахункі і пералічваць сродкі ў іншыя месцы.

Кітайскія банкі ўбудаваныя ў глабальную эканоміку і цэняць стасункі з амерыканскімі банкамі, таму дэ-факта яны далучыліся да фінансавых санкцыяў супраць Расеі.

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Дзелавога савета Расея-АСЕАН Віктар Тарусін, піша ўкраінская газета «Экономическая правда».

«Кітайскія банкі не толькі адмаўлялі расейскім кампаніям і фізічным асобам у выдачы крэдытаў, але і прымушалі ліквідоўваць рахункі і пералічваць сродкі ў іншыя месцы, - паведаміў Тарусін.

Экспэрты, апытаныя часопісам «Коммерсантъ-Власть», у якасці двух асноўных праблем сумеснага бізнэсу расейцаў і кітайцаў таксама распавялі пра неразуменне кітайскага менталітэту і імкненне кітайцаў да кантролю над бізнэсам.

«Цяпер кітайцы сталі патрабаваць у многіх кампаніях кантролю, раней гэтага не было», - адзначыў Максім Сакаў, гендырэктар кампаніі En+, распавядаючы пра адну з аперацый кампаніі. - Яны кажуць, мы гатовыя інвеставаць, але нам трэба 50% + 1 голас».

Таму, з ягоных слоў, у 2015 годзе не адбылося вельмі шмат угод.

22 снежня 2015 года Міністэрства фінансаў ЗША прыняло пастанову аб узмацненні жорсткасці санкцый, уведзеных супраць грамадзян і юрыдычных асоб, пры чым не толькі расейскіх.

Акрамя таго, Міністэрства фінансаў выкарыстала «сектаральныя санкцыі» супраць значна больш шырокага пераліку кампаній.

У пашыраным пераліку 22 даччыныя структуры банка ВТБ (большасць з іх - «дочкі» банка ў іншых краінах), у тым ліку банк «ВТБ Украіна», а таксама 24 «дочкі» расейскага «Ашчадбанка», уключна з украінскім банкам «Ашчадбанк Расеі». «Прамінвестбанк», уладальнікам якога з'яўляецца ВТБ, пад санкцыі не патрапіў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках