20 красавiка 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давыдзька заступіўся за Качанаву і заробак трэнераў 1,3 мільёна рублёў

47
Давыдзька заступіўся за Качанаву і заробак трэнераў 1,3 мільёна рублёў
ГЕНАДЗЬ ДАВЫДЗЬКА

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі абвінаваціў незалежныя СМІ ў «перакручванні і скажэнні сэнсу» сказанага чыноўніцай.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» увечары 7 лютага раскрытыкаваў недзяржаўныя СМІ за перакручванне і скажэнне сэнсу сказанага чыноўнікамі, што, з ягоных слоў, апошнім часам стала папулярнай і распаўсюджанай з'явай. Пра гэта паведамляе telegraf.by.

Між іншым, кіраўнік БДТРК прывёў у якасці «яркага прыкладу» сітуацыю з цытаваннем СМІ віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай, якая выказалася аб тым, што маладыя трэнеры павінны быць гатовыя працаваць за заробак 1,3 млн. рублёў.

«Наталля Качанава на калегіі мінспорта зрабіла шэраг заяў - і раптам у прэсе з'явіліся перакручаныя загалоўкі. Выдраныя з кантэксту фразы маюць сур'ёзны ўплыў на аўдыторыю. Чалавек, які добра не знаёмы з тэмай, пачынае думаць менавіта так, як хочацца ангажаванаму журналісту», - сказаў Генадзь Давыдзька.

На ягоную думку, у такіх выпадках «бачым, што СМІ адпрацоўваюць замовы на такія публікацыі», гэта «заданне тых людзей, якія спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку». «Некаторым важна проста выцягнуць з кантэксту фразу, якую можна дваяка расцаніць або перакруціць такім чынам, каб ўзбурыць свядомасць, павялічыць тыраж або сапсаваць камусьці настрой», - сказаў кіраўнік БДТРК.

Як паведамлялі раней беларускія СМІ, віцэ-прэм'ер урада Наталля Качанава на калегіі Мінспорту недвухсэнсоўна выказалася пра заробак маладых трэнераў у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах.

- Вось прыходзіць малады трэнер на заробак 1,3 мільёна (блізу 60 даляраў ЗША). Ну што зробіш, такі заробак! Наогул чалавек, які скончыў школу, выразна павінен уяўляць, які заробак яго чакае на месцы трэнера асобага аддзела. Разлічваць на тое, што там яго дагоняць велізарныя фінансавыя бонусы, наўрад ці варта, - сказала Качанава.

Як паведамляў charter97.org, раней віцэ-прэм'ер у той жа манеры выказалася пра заробкі медыкаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках