18 красавiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік БТ патрабуе забараніць ананімнасць у інтэрнэце

54
Кіраўнік БТ патрабуе забараніць ананімнасць у інтэрнэце
Генадзь Давыдзька

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька прапанаваў адысці ад ананімнасці ў сетках.

«Трэба забараніць ананімнасць у інтэрнэце. Мы пра гэта ўжо не першы раз гаворым, - падкрэсліў учора ў эфіры БТ Генадзь Давыдзька. - Я прыхільнік жорсткіх захадаў. Чаму, да прыкладу, у Нямеччыне чыста? Таму што там за недакурак караюць. А калі тут у інтэрнэт выкідваюць не толькі недакурак, але і больш сур'ёзныя гадасці, калі хтосьці дазваляе сабе вельмі дэструктыўныя дзеянні, то за гэта таксама трэба жорстка караць».

Генадзь Давыдзька акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў дыскусіі на тым, што апошнім часам перайначванне і скажэнне сэнсу сказанага стала папулярнай і распаўсюджанай з'явай у недзяржаўных СМІ.

«Адзін з яскравых прыкладаў: віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава на калегіі Мінспорту зрабіла шэраг заяў - і раптам у прэсе з'явіліся перавернутыя загалоўкі. Выдраныя з кантэксту фразы маюць сур'ёзны ўплыў на аўдыторыю. Чалавек, які добра не знаёмы з тэмай, пачынае думаць менавіта так, як хочацца ангажаваны журналіст», - адзначыў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

З ягоных слоў, тыя, хто наўмысна займаецца правакацыйнымі ўкідамі ў медыясферу, адпрацоўваюць пэўны заказ.

«Я не бачу тут здаровага сэнсу - я бачу заданне ў тых людзей, якія спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку, - сказаў Генадзь Давыдзька. - Некаторым важна проста выцягнуць з кантэксту фразу, якую можна па-рознаму расцаніць або павярнуць такім бокам, каб узрушыць свядомасць, павялічыць тыраж або сапсаваць камусьці настрой. Уласна кажучы, простыя задачы».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках